Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Сёння — дзень роднай мовы!

Дата: 21 февраля 2018 в 11:45
Автор: Соцкая И. В.
464 просмотра

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы. Гэтая дата абраная невыпадкова.

Гэтая дата служыць памяццю аб расстраляных пакістанскай паліцыяй студэнтах горада Дака (сёння – сталіца Бангладэш), якія 21 лютага 1952 года выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем прызнаць дзяржаўнай іх родную бенгальскую мову. У 1999 годзе на Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы і ўпершыню святкаваўся ў 2000-м / © Правда Гомель /.
Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб тым багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі – краіне для жыцця.
Нямала цікавых мерапрыемстаў, прымеркаваных да гэтага дня, падрыхтавала кафедра беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. У прыватнасці, будзе праведзены конкурс чытальнікаў твораў аб мове сярод студэнтаў, арганізуецца флэшмоб “Гавары са мной па-беларуску”, праводзіцца ўсеагульны дыктант. “Святкуйце з намі, думайце і гаварыце па-беларуску, далучайцеся да нас!” – запрашаюць выкладчыкі кафедры жыхароў Гомельшчыны.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.